[ 18:09 ]  Бундэсрат адхіліў працоўную рэформу

БЭРЛІН Верхняя палата Нямеччыны, кантраляваны апазыцыяй Бундэсрат, сёньня адхіліў урадавы пакет рэформы працоўнага заканадаўства. Сацыял-дэмакратычны ўрад канцлера Шродэра, у прыватнасьці, прапаноўваў зьменшыць колькасьць ільготаў беспрацоўным і рэфармаваць міністэрства працы. Прадугледжвалася таксама 10-працэнтнае зьніжэньне падаходнага падатку. Паводле Шродэра, пакет рэформаў, які раней ужо прайшоў праз ніжнюю палату, Бундэстаг, павінен быў вывесьці Нямеччыну з трохгадовай стагнацыі