РАМАЛА. Сёньня раніцай ізраільскія жаўнеры застралілі двух палестынцаў у сэктары Газа. Тым часам учора ўвечары Генэральная асамблея ААН ўхваліла прапанаваную Эгіптам рэзалюцыю з патрабаваньнем да Ізраілю абараніць палестынскіх дзяцей. Варта адзначыць, што аналягічны праект з патрабаваньнем да Палестыны ў дачыненьні да ізраільскіх дзяцей быў адкладзены да наступнага тыдня.