[ 10:32 ]  У Парыжы пройдуць перамовы Пуціна і Шырака

ПАРЫЖ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня ў сталіцы Францыі правядзе перамовы з прэзыдэнтам гэтае краіны Жакам Шыракам. На парадку дня сустрэчы будзе шэраг міжнародных пытаньняў, у тым ліку – вынікі саміту Расея-Эўразьвяз, што адбыўся ўчора ў Рыме. Пуцін цягам саміту заявіў, што ягоная асноўная задача зараз – усталяваць парадак у Расеі. Уладзімер Пуцін таксама абвінаваціў міжнародных тэрарыстаў у чэчэнскім канфлікце і зганіў асобныя дзяржавы,"якія асуджаюць тэрарызм паўсюль, акрамя Расеі", за падвойныя стандарты. У пытаньні ЮКОСу ён заявіў, што ў часе расьследаваньня будзе цалкам захоўвацца законнасьць.