ВЕНА. Тут распачалася двухдзённая канфэрэнцыя Арганізацыі ў бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, прысьвечаная забароне катаваньняў.
Кіраўнік праваабарончава ведамства АБСЭ Крыс Строгал заявіў, што ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць выпрацаваць рэкамэндацыі ў вынішчэньні катаваньняў, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых краінах з дазволу ўладаў.