ВАРШАВА. Сёньня польскі афіцэр, маёр Геронім Купчык, які служыў у Іраку ў складзе польскай дывізіі, быў забіты ў часе нападу на вайсковы канвой.
Прадстаўнік міністэрства абароны Польшы палкоўнік Зьдзіслав Гнатовскі пацьвердзіў, што афіцэр памёр пасьля раненьня ў шыю.
Гэта першая ахвяра сярод польскіх жаўнераў у ірацкай вайне.
Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі з гэтай нагоды заявіў, што сёньяншні дзень - адзін з найбольш сумных ня толькі ў ягонай кар’еы, але і ва ўсім жыцьці.
А прэм’ер-міністар Лешэк Міллер зьбіраецца з хуткім часе асабіста наведаць Ірак, каб даведацца пра абставіны гібелі маёра Купчыка.
Між тым сёньня ў Іраку яшчэ двое амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі і двое былі параненыя.