КАБУЛ. Забесьпячэньне бясьпекі застаецца галоўнай праблемай Афганістану – заявіў кіраўнік дэлегацыі ААН Гюнтэр Плёйгэр. Дэлегацыя знаходзілася ў Афганістане цягам пяці дзён. У часе візыту на поўнач краіны дыпляматы ААН сустрэліся ў Мазары-Шарыфе з двума ўплывовымі мясцовымі камандзерамі – узбэкам Абдулом Рашыдам Дустумам і таджыкам Атом Махамадам. Дэлегацыя ААН заклікала іх пакласьці канец бясконцым сутычкам і болей актыўна супрацоўнічаць з урадам Афганістану.