[ 17:07 ]  Грузінская апазыцыя працягвае акцыі пратэсту

ТБІЛІСІ. Грузінская выбарчая камісія распаўсюдзіла сёньня апошнія дадзеныя пра вынікі галасаваньня ў нядзелю на парлямэнцкіх выбарах. Пасьля апрацоўкі 70 адсоткаў булетэняў лідыруе праўрадавы блёк “За новую Грузію”. На ягоным рахунку – 26 адсоткаў галасоў. Усьлед за ім ідзе апазыцыйны блёк “Нацыянальны рух” – крыху болей за 23 адсоткі. Выбарчая камісія таксама паведаміла, што ў 25 выбарчых акругах павінны адбыцца паўторныя выбары 16 лістапада. Апазыцыйныя сілы цьвердзяць, што вынікі выбараў фальсыфікуюцца ўладамі. Акцыі пратэсту працягваюцца.