ТБІЛІСІ. Амэрыканская амбасада ў Тбілісі востра скрытыкавала грузінскі ўрад. "Вялікая колькасьць грамадзянаў Грузіі была пазбаўленая магчымасьці рэалізаваць сваё канстутыцыйнае права голасу на выбарах" – адзначаецца ў заяве амбасады. Амэрыканскі амбасадар Рычард Майлс сустрэўся з прэзыдэнтам Грузіі Эдуардам Шэварднадзэ. У часе сустрэчы Майлс адзначыў, што своечасовае галасаваньне істотнае для аднаўленьня грамадскае даверы.