[ 06:53 ]  У Рыме сёньня адбудзецца саміт Расея-Эўразьвяз

РЫМ. Сёньня ў сталіцы Італіі адбудзецца аднадзённы саміт Расея-Эўразьвяз. На парадку дня сустрэчы будуць пытаньні стварэньня чатырох гэтак званых агульных прастораў – эканамічнай, унутранае ды зьнешняе бясьпекі і сумеснае прасторы дасьледваньняў, навукі і адукацыі. У сваёй учорашняе прамове расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін выказаў спадзяваньне на тое, што саміт наблізіць Расею ды Эўразьвяз. Мяркуецца, што эўрапейскія кіраўнікі выкажуць занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі вакол кампаніі ЮКАС ды яе кіраўніка Міхаіла Хадаркоўскага. Аднак, учора цягам брыфінгу афіцыйныя асобы Эўразьвязу заявілі, што разглядаюць сытуацыю зь ЮКАСам, як унутраную справу Расеі, а сам працэс ЮКАСу разьвіваецца ў межах, якія зьяўляюцца прыймальнымі для Эўразьвязу. На думку Сільвія Бэрлюсконі справа ЮКАСу не зьяўляецца палітычнай абразай закону.