ТБІЛІСІ. На сёньняшні дзень заплянаваныя акцыі пратэсту ў сталіцы Грузіі. Учора каля 20 тысячаў чалавек бралі ўдзел у мітынгу ў цэнтры Тбілісі, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ. Арганізатары акцыі – апазыцыйныя партыі – абвінавачваюць улады краіны ў фальшаваньні вынікаў парлямэнцкіх выбараў, што адбыліся ў нядзелю. Паводле папярэдніх вынікаў зь невялікім адрывам лідыруе прапрэзыдэнцкі блёк, але разам бальшыню галасоў атрымалі апазыцыйныя партыі. На другім месцы – з 22% Нацыянальны Рух, які ачольвае Міхаіл Саакашвілі.