[ 10:53 ]  У Іраку адбываюцца выбухі блізу аб'ектаў кааліцыі

БАГДАД. Чатыры чалавекі былі параненыя ўчора ўвечары ў выніку сэрыі выбухаў у цэнтры Багдаду -- ля комплексу будынкаў, якія займае амэрыкана-брытанская адміністрацыя. Паводле відавочцаў, найменей адзін з выбухаў – вынік ракетнага абстрэлу. Учора гэты ж раён быў абстраляны мінамётамі. Ніхто не пацярпеў. За мінулыя суткі ў Багдадзе ў выніку выбуху міны быў забіты вайсковец ЗША, двое – параненыя. У Тыкрыце таксама загінуў амэрыканскі жаўнер. Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведаміла, што ў пятніцу ў Басры ў выніку ўзброенага нападу быў забіты брытанскі марскі пехатынец. У горадзе Масул быў забіты ірацкі судзьдзя, гэта адбылося літаральна празь дзень пасьля забойства судзьдзі ў горадзе Нэджэф.