[ 10:19 ]  Арыэль Шарон не пераканаў расейскае кіраўніцтва

МАСКВА. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон учора адляцеў з Масквы пасьля завяршэньня перамоваў зь кіраўніцтвам Расеі. Па зьвестках інфармацыйных агенцтваў, Шарон так і ня здолеў пераадолець розьніцу ў поглядах на працэс блізкаўсходняга ўрэгуляваньня. Шарон імкнуўся пераканаць кіраўніцтва Расеі спыніць намаганьні надаць пляну "дарожная мапа" статус рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. Цягам перамоваў з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Касьянавым Шарон заявіў, што Ізраіль хоча міру, але не пойдзе на кампрамісы ў пытаньнях бясьпекі.