[ 09:50 ]  Уладзімер Пуцін сёньня сустрэнецца зь Янам Паўлам ІІ

РЫМ. Расейскі прэзыдэнт сёньня сустрэнецца ў Ватыкане з Папам Янам Паўлам Другім. Напярэдадні сустрэчы Пуцін паабяцаў прыкласьці намаганьні, каб палепшыць дачыненьні паміж праваслаўем і каталіцтвам. Пуцін знаходзіцца ў Італіі, дзе адбудзецца саміт Расея-Эўразьвяз. Прадстаўнік Эўракамісіі паведаміў, што на парадку дня саміту будуць пытаньні агульнае эканамічнае прасторы, зьнешняе ды ўнутранае бясьпекі, а таксама сумесных праектаў у галіне навукі ды адукацыі.