МАСКВА. Грамадзянін ЗША Сямён Кукес, які быў прызначаны сёньня кіраўніком расейскага нафтавага гіганту ЮКОС, заявіў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што праз два-тры месяцы кампанія ізноў будзе нармальна працаваць.
Кошты акцыяў ЮКОСу панізіліся пасьля таго, як 10 дзён таму пракуратура загадала арыштаваць былога кіраўніка кампаніі Міхаіла Хадаркоўскага ды замарозіць амаль палову акцыяў кампаніі.
Аднак пасьля ўчорашняй афіцыйнай заявы Хадаркоўска пра тое, што ён адмаўляецца ад кіраўніцтва ЮКОСам, акцыі кампаніі падаражэлі на 12%.
Сямён Кукес заявіў таксама, што Міхаіл Хадаркоўскі плянаваў сыйсьці з пасады кіраўніка кампаніі ЮКАС яшчэ да свайго арышту.