[ 16:26 ]  Абдула: канстытуцыя забясьпечвае "палітычны балянс"

КАБУЛ. Мінсітар замежных справаў Афганістану Абдула Абдула заявіў, што праект новай канстытуцыі Афганістану, які быў прадстаўлены ўчора, гарантуе “палітычны балянс” паміж выканаўчай ды заканадаўчай уладамі. У праекце канстытуцыі, даволі значныя паўнамоцтвы атрымлівае прэзыдэнт, аднак, як сказаў міністар ў інтэрвію радыё СВАБОДА, парлямант таксама будзе адыгрываць істотную ролю ў жыцьці краіны. (Абдула) “Ад таго часу, калі афганская палітычная сістэма пачала схіляцца ў бок рэспубліканскага ладу, дзьвюхпалатны парлямант Афганістану стаў адыгрываць больш важную ролю. Такім чынам фактычна быў дасягнуты палітычны балянс паміж выканаўчай і заканадаўчай ўладамі”. Сказаў міністар замежных справаў Афганістану. Ён таксама адзначыў, што паводле новай канстытуцыі прэзыдэнт зможа выкарыстаць сваю ўладу каб падпарадкаваць кабульскаму ўраду варагуючыя ўзброеныя групоўкі. Праект канстытуцыі бкдзе абмяркоўвацца ў наступным месяцы ў часе паседжаньня вялікай рады – Лойя Джырга.