[ 16:20 ]  Плянаваныя замахі ў Савудаўскай Арабіі

РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі тэрарысты плянавалі замахі супраць паломнікаў у горадзе Мекка ў часе сьвята Рамадан. Як паведамляе савудаўскае тэлебачаньне і прадстаўнікі ўладаў, учора ўвечары была наладжаная апэрацыя, у выніку якой забітыя двое замахоўцаў і канфіскаваная вялікая колькасьць зброі. Паведамляецца, што замахоўцы былі зьявязаныя з Аль-кайдай.