[ 16:32 ]  Працягваецца працэс у справе Мілошавіча

ГААГА. Дэвід Оўэн – былы пасланьнік Эўразьвязу на Балканы - выступіў сёньня ў якасьці сьведкі ў Гаагскім трыбунале ў ваенных злачынствах у справе былога югаслаўскага дыктатара Слабадана Мілошавіча. Спадар Оўэн знаходзіўся у былой Югаславіі ў часе войнаў у Харватыі і Босьніі ў 1992-95-м гадох. Паводле ягоных словаў, у тыя часы Мілошавіч чспрабаваў давесьці, што басьнійскія сэрбы знаходзяцца па-за кантролем Бялграду, але гэта, сказаў Оўэн, не было праўдай. Дэвід Оўэн заявіў, што Слабадан Мілошавіч меў дастаткова ўлады, каю спыніць югаслаўскую армію перад злачынствамі, аднак не зрабіў гэтага.