[ 16:23 ]  Перамовы Курэя і Шарона -- магчымыя

РАМАЛА. Улады Палестынскай аўтаноміі віталі прапановы Ізраілю аднавіць перамовы. Кіраўнік палестынскага ўраду Ахмэд Курэй падкрэсьліў, што паралельна зь перамовамі павінны рабіцца захады ў спыненьні гвалту, а таксама надалей не будаваць габрэйскія паселішчы. Учора ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заявіў, што гатовы да асабістых кантактаў з Курэем, але, як і раней, не зьбіраецца весьці перамовы зь лідэрам палестынцаў Ясірам Арафатам. Тым часам, на Заходнім беразе Ярдану ў горадзе Наблюс ізраільскія вайскоўцы застрэлілі палестынца – паведаміла агенцтва “Франс прэс” са спасылкаю на мясцовыя ўлады.