[ 04:35 ]  МАГАТЭ: справаздача Ірану "усебаковая"

АТТАВА. Кіраўнік Міжнароднага ААНаўскага агенцтва ў справе атамнай энергіі Махамэд Аль Барадэй заявіў, што пададзеная ў МАГАТЭ тыдзень таму справаздача Багдаду ў справе іранскіх ядзерных праграмаў, прынамсі на першы погляд, выглядае ўсебаковай і падрабязнай. Прамаўляючы ў часе візыту ў сталіцу Канады, Эль Барадэй, аднак, не сказаў, ці зьмяшчае справаздача Ірану адказы на ўсе пытаньні, якія высунула да гэтай краіны МАГАТЭ. Плануецца, што кіраўніцтва МАГАТЭ будзе разглядаць ірацкае пытаньне 20 лістапада ў часе спатканьня ў Вене.