[ 16:29 ]  КНДР пагадзілася на працяг перамоваў

ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя сёньня дала прынцыповую згоду на працяг шасьцібаковых перамоваў у яе ядзернай праграме. Гэтая згода была выказаная лідэрам КНДР Кім Чэн Ірам у часе перамоваў з кіраўніком кітайскага парлямэнту У Банго. Толькі працяг дыялёгу можа прывесьці да мірнага разьвязаньня канфлікту вакол ядзернай праграмы Пхэньяну, -- заявіў У Банго. Старшыня Сталага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банго знаходзіцца з трохдзённым візытам у КНДР, які разглядаецца як крок на шляху да правядзеньня новага раўнду шматбаковых перамоваў. ЗША прапануюць, каб краіны-ўдзельніцы перамоваў далі Пхэньяну гарантыі бясьпекі ўзамен на яго адмову ад ядзернай праграмы.