[ 16:24 ]  20 чалавек загінулі ад пажараў у Каліфорніі

ЛЁС-АНДЖЭЛЕС. ЗША. На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія працягваюць лютаваць пажары. Загінулі ўжо 20 чалавек. Вагнём зьнішчаныя болей, як дзьве тысячы шэсьцьсот дамоў. Выгарэла плошча ў чвэрць мільёну гэктараў. З вагнём змагаюцца 13 тысячаў пажарных. Гаворка ідзе пра ратаваньне населеных пунктаў, да якіх набліжаецца агонь. Тысячы мясцовых жыхароў эвакуяваныя.