ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія ўлады разглядаюць магчымасьці скараціць колькасьць супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія шукаюць у Іраку зброю масавага зьнішчэньня ды перавесьці іх на пошукі асобаў, што стаяць за апошняй хваляй сьмяротных тэрарэстычных замахаў.
Пакуь ня знойдзеныя арганізатары ніводнага з замахаў, якія пачаліся сёлета ў жніўні. Паводле вайскоўцаў ЗША, дзеля гэтага яны патрабуюць больш актыўнай дапамогі спэцслужбаў.