НАВАШАХТЫНСК. РАСЕЯ. 11 гарнякоў, якія правялі пад зямлёю 6 дзён, сёньня былі эвакуяваныя на паверхню. Адзін гарняк знойдзены мёртвым. Лёс яшчэ аднаго чалавека дагэтуль не вядомы, пошцкі яго працягваюцца. Двое з уратаваных знаходзяцца ў цяжкім стане, яны дастаўленыя ў шпіталь. Капальня “Заходняя” ў Растоўскай вобласьці Расеі была часткова затопленая падземнымі водамі ў мінулы чацьвер. 33 гарнякі былі ўратаваныя ў суботу.