[ 16:14 ]  18 чалавек сталі ахвярамі пажараў у Каліфорніі

ЛЁС-АНДЖЭЛЕС. На поўдні Каліфорніі ахвярамі катастрафічных лясных пажараў сталі сталі ўжо 18 чалавек. Агонь зьнішчыў болей як дзьве тысячы дамоў. Агульная плошча выгарэлай тэрыторыі – 240 тысячаў гектараў. Паводле мясцовых уладаў, стыхіі такога маштабу ніколі не было ў гісторыі Каліфорніі. Страты і выдаткі на тушэньне вагню могуць дасягнуць двух мільярдаў даляраў, што істотна паўплывае на эканамічны стан штату.