[ 16:34 ]  4 чалавекі -- ахвярамі новага тэракту ў Іраку

ФАЛУДЖА. ІРАК. 4 чалавекі загінулі сёньня ў выніку выбуху ў ірацкім горадзе Фалуджа. Тэрарыст падарваў выбуховае прыстасаваньне ў аўтамабілі, што быў прыпаркаваны ля паліцэйскага пастарунку. Усе забітыя – мясцовыя жыхары. Некалькі чалавек параненыя. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжу паведаміў сёньня, што пакуль не зьбіраецца эвакуяваць сваіх замежных супрацоўнікаў зь Іраку – нягледзячы на ўчорашнюю сэрыю тэрактаў у Багдадзе. Адзін з выбухаў адбыўся ля місіі Чырвонага Крыжу. Ахвярамі тэрактаў сталі 34 чалавекі, 224 былі параненыя.