[ 16:30 ]  Іран ня выдасьць тэрарыстаў ЗША

ТЭГЭРАН. Іран адрынуў патрабаваньне ЗША выдаць сябраў “Аль-Кайды”, затрыманых іранскімі ўладамі. Прадстаўнік іранскага МЗС Хамід Рэза Азэфі назваў амэрыканскую прапанову непрыймальнай і заявіў, што арыштаваных баявікоў “Аль-Кайды” будуць судзіць у Іране. Паводле Азэфі, Іран ужо перадаў ААН інфармацыю пра 147 арыштаваных тэрарыстаў. Учора прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заклікаў Тэгэран перадаць гэтых людзей Злучаным Штатам ці краінам, грамадзянамі якіх яны зьяўляюцца.