[ 04:32 ]  Касманаўты прызямліліся ў Казахстане

МАСКВА. Сёньня раніцай пасьпяхова вярнуліся на зямлю трое касманаўтаў зь міжнароднай арбітальнай станцыі. Расейскі касманаўт Юры Маленчанка і амэрыканскі астранаўт Эдвард Лу прызямліліся ў Казахстане разам з гішпанцам Пэдра Дукам, прадстаўніком Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.