ЛОС-АНЖЭЛЕС. КАЛІФОРНІЯ. У ЗША 14 асобаў загінулі ў выніку лясных пажараў, якія дагэтуль працягваюцца на поўдні штату Каліфорнія.
Зьнішчаныя 650 дамоў, а больш за 100 тысячаў гектараў зямлі выгарэла.
Пажар цяжка спыніць з-за моцнага сухога ветру. Цяпер пажарныя змагаюцца з вагнём ў ваколіцах гарадоў Сан-Дыега і Лос-Анжэлес. Тысячы людзей эвакуяваныя з гэтых мясцовасьцьяў.