[ 17:23 ]  У Іраку дзейнічаюць міжнародныя тэрарысты

Багдад Сябра кіруючай рады Іраку Джалал Талабані паведаміў, што ў краіне было затрымана больш за 700 замежных баевікоў. Паводле Талабані гэтыя арышты сьведчаць пра тое, што ў Іраку дзейнічаюць міжнародныя тэрарысты. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр заявіў, што за апошні месяц амэрыканскія вайскоўцы затрымалі больш за 200 замежных баевікоў, каля палова зь іх – з Сірыі.