Масква Кіраўніку найбуйнейшай расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаілу Хадаркоўскаму прад’яўленае абвінавачваньне паводле шасьці артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку крадзёж у асабліва буйных памерах і ўхіленьне ад ўплаты падаткаў.
Генеральная пракуратура Расеі зьвярнулася ў суд з хадайніцтвам аб арышце Хадаркоўскага. Прадпрымальнік дастаўлены ў Басманы суд расейскай сталіцы. Кіраўнік ЮКАСу быў затрыманы сёньня ў аэрапорце Навасібірску і дастаўлены ў Маскву.
Прадпарымальніцкія аб’яднаньні Расеі, а таксама партыі “Яблык” і “Саюз правых сілаў” выступілі сёньня з асуджэньнем дзеяньняў ўладаў адносна Міхаіла Хадаркоўскага. Занепакоенасьць затрыманьнем кіраўніка ЮКАСу выказала таксама Камуністычная партыя Расеі.