БЯЛГРАД. Кіраўніцтва Сэрбіі заснавала сёньня суд ў асабліва важных справах.
Прэм’ер-міністар краіны Зоран Жыўкавіч заявіў, што суд можа разледзець справы чатырох сэрбскіх генералаў, выдачы якіх за ваенныя злачынствы дамагаецца Гаагскі трыбунал.
Перад новым судом стануць таксама 44 асобы, якія абвінавачваюцца ў забойстве прэм’ер-міністра Сэрбіі Джынджыча.