[ 16:20 ]  Талібы пагражаюць жанчынам

КАБУЛ. У Афганістане талібы, якія цяпер знаходзяцца ў падпольлі, заявілі, што заб’юць усіх жанчынаў, якія супрацоўнічаюць зь міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі. Як паведамляе агенцтва “Ісьялмік прэс”, талібы распаўсюдзілі ў некаторых рэгіёнах Афганістану брашуры, у якіх гаворыцца, што “джыхад” ці сьвятая вайна супраць амэрыканскага войска ёсьць абавязкам кожнага мусульманіна. Талібы пагражаюць сьмерцю нават кіроўцам, якія працуюць на замежнікаў.