[ 15:46 ]  Кофі Анан: адбудову Іраку трэба пачынаць неадкладна

МАДРЫД. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў Кофі Анан заклікаў міжнародную супольнасьць выдаткаваць як мага больш грошай на паваеннае аднаўленьне Іраку. Прамаўляючы сёньня ў Мандрыдзе ў часе канфэрэнцыі, прысьвечанай дапамозе Іраку, Кофі Анан сказаў: (Анан) “Мы ўсе спадзяемся на як мага больш хуткае стварэньне ўраду незалежнага Іраку. Але пачатак паваеннага аднаўленьня каріны нельга адтэрміноўваць, чакаючы гэтага часу. Адбудову Іраку трэба пачынаць неадкалдна. Сказаў Кофі Анан. У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі больш чым 60 краінаў і трохсот прыватных кампаніяў. Паводле прыблізных падлікаў, цягам бліжэйшых чатырох гадоў на аднаўленьне Іраку спатрэбіцца прынамсі 56 мільярдаў даляраў. Найвялікшы ўнёсак у гэтую справу – 20 мільярдаў - робяць Злучаныя Штаты.