[ 15:40 ]  Джордж Буш скончыў дыпляматычнае турнэ

КАНБЭРА. АЎСТРАЛІЯ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш скончыў сёньня сваё дыпляматычнае турнэ 6 па краінах Азіі і Аўстраліі. Прамаўляючы ў аўстралійскім парляманце, Буш падкрэсьліў надзычайную важнасьць барадзьбы з усясьветным тэрарызмам. (Буш) “Мы павінны змагацца з тэрарызмам усімі магчымымі сродкамі. Ніводная краіна ня можа жыць мірна ў сьвеце, якім кіруюць тэрарысты. І няма такіх людзей, якія б былі абароненыя ад раптоўнага гвалту, які можа здарыцца ў офісе, самалёце ці аўтобусе. Аўстралія і ЗША дасьведчылі шок і адчувалі гора, хаваючы забітых, таму мы адмаўляемся жыць літасьцю забойцаў”. Сказаў Джордж Буш. Амэрыканскі прэзыдэнт таксама падзякаваў Аўстраліі за падтрымку апэрацыяў ЗША ў Іраку і Афганістане. Прамову Буша двойчы спынялі дэпутаты ад апазыцыі, якія выкрыквалі антыамэрыканскія лёзунгі.