[ 15:36 ]  Затрыманы былы кіраўнік Арміі вызваленьня Косава

ПРЫШЦІНА. У Славеніі затрыманы Агім Чэку – былы вайсковы лідэр косаўскіх альбанцаў. Паводле словаў Чэку, яго затрымалі ў аэрапорце гораду Любляны, адкуль ён хацеў паляцець у Косава. Славенскія ўлады паведамілі альбанцу, што ўрад Сэрбіі выдаў ордэр на ягоны арышт. У 1999 годзе Агім Чэку камандаваў Арміяй вызваленьня Косава – галоўнай сілай альбанскага супраціву войску Сэрбіі. Цяпер ён узначальвае цывільную арганізацыю “Корпус абароны Косава”.