[ 05:17 ]  У Багдадзе разагнаная антыамэрыканская дэманстрацыя

БАГДАД. У Багдадзе вайскоўцы ЗША ўчора разагналі буйную антыамэрыканскую дэманстрацыю. Яе ўдзельнікі выказвалі незадаволенасьць непавагай да мясцовых звычаяў амэрыканскімі вайскоўцамі. На поўначы Іраку працягваецца моцны пажар на двох нафтаправодах. У панядзелак яны былі падарваныя дывэрсантамі.