[ 05:10 ]  Прэзыдэнт ЗША наведвае Балі

СЫНГАПУР. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш у працяг сваёй паездкі па краінах Азіі сёньня з Сынгапуру прыбывае на выспу Балі, дзе год таму ў выніку тэрарыстычнага акту загінулі 202 чалавекі. Буш сустрэнецца з прэзыдэнтам Інданэзіі Мегаваці Сукарнапутры і выкажа сваю падтрымку барацьбе з тэрарызмам, якую вядзе Інданэзія.