ТЭГЕРАН. Кіраўніцтва Ірану пасьля перамоваў зь кіраўнікамі міністэрстваў замежных справаў Францыі, Нямеччыны ды Вялікай Брытаніі згадзілася прыпыніць праграмы ўзбагачэньня ўрану. Іран таксама згадзіўся падпісаць дамову што да больш жорсткіх праверак ядзерных аб’ектаў краіны экспэртамі МАГАТЭ. Прадстаўнік іранскага ўраду сказаў, што падпісаньне пратаколу да дамовы магчымае да 20 лістапада. 31 кастрычніка завяршаецца тэрмін, што быў вызначаны Ірану на тое, каб ён даказаў адсутнасьць вайсковае кампанэнты ў сваёй ядзернай праграме.