КАБУЛ. У Афганістане амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі аднаго з палевых камандзіраў, які падазраецца ў арганізацыі ракетных абстрэлаў войскаў антытэрарэстычнай каліцыі ў паўночнай правінцыі Ўрузган.
Прадстаўнік афганскага лідэра Хаміда Карзаі Джавад Лудзін заявіў сёньня ў Кабуле, што некалькі былых кіраўнікоў Талібану скантактаваліся з афганскімі ўладамі ды запрапанавалі супрацоўніцтва.
(Лудзін) "Безумоўна, гэта некаторыя зь лідэраў Талібану, але на іх няма крыві – яны не зьвязаныя са злачынствамі. Яны хочуць супрацоўнічаць з урадам. Дагэтуль урад ніколі не спрабаваў кантактаваць з талібамі".