[ 17:19 ]  Невядома, ці адбудзецца сустрэча Ёшкі Фішэра з Хатамі

БЭРЛІН. Нямецкія ўлады пакуль не прынялі рашэньне адносна маючай адбыцца заўтра сустрэчы міністра замежных спарваў краіны Ёшкі Фішара з прэзыдэнтам Ірану Махамадам Хатамі. Раней плянавалася, што гэтая сустрэча адбудзецца ў Тэгеране. Іран абвесьціў, што прэзыдэнт Хатамі правядзе перамовы з міністрамі замежных справаў Нямеччыны, Францыі ды Вялікай Брытаніі Ёшкам Фішарам, Дамінікам дэ Вілепэнам і Джэкам Стро. На парадку дня сустрэчы мелася б быць ядзерная праграма Ірану. Нагадем, што да 31 кастырчніка Іран мусіць забясьпечыць поўную інфармацыю пра сваю ядзерную праграму і даказаць, што яна носіць выключна мірны характар.