[ 20:47 ]  Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Швайцарыі

ЖЭНЕВА На парлямэнцкіх выбарах у Швайцарыі найбольшага посьпеху дабілася Народная партыя, якая выступае за абмежаваньне міграцыі ў краіну. Папярэднія вынікі паказваюць, што Народная партыя цяпер будзе будзе мець 53 крэсла ў нацыянальнай Радзе, якая складаецца з 200 дэпутатаў. Гэта на 8 мандатаў больш, чым у папярэднім складзе парлямэнту. Левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыі атрымае 54 месцы ў парлямэнце (на адно больш чым раней), у той час як дзьве цэнтрысцкія партыі зьменшаць сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчым воргане