[ 17:30 ]  Памёр першы прэзыдэнт Босьніі

САРАЕВА Тут сёньня памер першы прэзыдэнт Босьніі-Герцагавіны, лідар басьнійскіх мусульманаў Алія Ізэтбегавіч. Басьнійскае раджыё паведаміла, што 78-гадовы Ізэтбегавіч памёр у сараеўскім шпіталі, дзе ён знаходзіўся апошнія паўтары месяцы. Прычынай шпіталізацыі экс-прэзыдэнта стала няўдалае падзеньне, ў выніку якога ён зламаў чатыры рабры. Далей Ізэтбэгавіч праходзіў курс лячэньня ад сардэчнай недастаковасьці. Ізэтбегавіч быў абраны старшынём калектыўнага прэзыдэюму Босьніі ў 1990-ым годзе і адыйграваў ключавую ролю падчас басьнійскай вайны 1992-95 гадоў. Тры гады таму з-за праблемаў са здароўям ён пакінуў палітыку.