КАБУЛ
Афганскія афіцыйныя асобы заявілі, што выбух грузавіка на дарозе ва ўсходнюю правінцыю Кунар ажыцьцявілі баявікі Аль-Каеды і Талібану. У выніку тэракту чатыры чалавекі загінула і пяць паранена. Раней сёньня талібы атакавалі ваенную базу міжнароднай каліцыі каля гораду Хост. На базе разьмешчаныя амэрыканскія і афганскія войскі.