[ 15:23 ]  Рэфэрэндум у справе зьменаў канстытуцыі ў Румыніі

БУХАРЭСТ. У Румыніі сёньня адбываецца двухдзённы рэфэрэндум у пытаньні паправак да канстытуцыі, якія мусяць наблізіць мяйсцовае заканадаўства да законаў Эўрапэйскага Зьвязу. У прыватнасьці, гаворка ідзе, пра дазвол грамадзянам краінаў Эўразьвязу на набыцьцё зямлі ў Румыніі, а таксама пра адмену абаявзковай вайсковай службы ды стварэньне прафэсыйнага войска. У Румыніі права голасу маюць 17 мільёнаў грамадзянаў. Паслья некалькіх гадзінаў галасаваньня назіральнікі адзначылішто , існуе рэальная пагроза таго, што ў рэфэрэндуме возьмуць удзел менш за 50% выбарцаў і тады ён не адбудзецца. Румынія спадзяецца далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе.