[ 15:41 ]  У Гаазе абвінавачаныя тры басьнійскія сэрбы

ГААГА. Трыбунал ААН ў ваенных злачынствах асудзіў сёньня трох бастнійскіх сэрбаў за перасьлед мусульманаў і харватаў ў часе басьнійскай вайны 1992-1995 гадоў. Благае Сіміч, Міраслаў Тадзіч і Сіма Зарыч прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі гэтак званых “этнічных чыстак” ды асуджаныя на тэрміны ад 6 да 17 гадоў зьняволеньня. Абвінавачаныя заявілі, што лічаць сябе невінаватымі.