ПУТРАДЖАЯ. Малайзія. Прэм’ер-міністар Малайзіі Махацір Мохамад, адкрываючы саміт Арганізацыі Ісьлямскай канфэрэнцыі, заклікаў мусульманскі сьвет аб’яднацца.
Паводле ягоных словаў, мульманскія нацыі мусяць разам змагацца супраць таго, што ў розных краінах сьвету ісьлям прыніжаецца, сьвятыя мейсцы мусульманаў апаганьваюцца, а мусульманскія краіны акупаваныя чужынцамі.
У звароце да ўдзельнікаў саміту, генеральны сакратар ААН Кофі Анан напісаў, што разумее пачуцьці прыніжэньня і злосьці, якія выклікаюць у мусульманаў падзеі вакол Палестыны, аднак зганіў самагубчыя замахі палестынцаў.