БАКУ. Як паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану, згодна з папярэднімі падлікамі галасоў, пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў у Азэрбайджане стаў прэм’ер-міністар краіны, сын цяперашняга прэзыдэнта Ільгам Аліеў. За яго прагаласавалі блізу 80% удзельнікаў галасаваньня. Лідары апазыцыі і міжнародныя назіральнікі адзначылі вялікую колькасьць парушэньянў выбарчага заканадаўства цягам галасаваньня. Учора ў Баку адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і прыхільнікамі партыі Мусават, лідар якой Іса Гамбар з 11% галасоў
заняў другое месца на выбарах прэзыдэнта Азэрбайджану.