БАГДАД. Прадстаўнікі ірацкай Кіруючай рады выказаліся супраць прапановы замяніць у пэрспэктыве амэрыканскае войска ў Іраку войскамі ісьлямскіх дзяржаваў. Яны заявілі, што Кіруючая рада мае намер дамагчыся забесьпячэньня парадку і бясьпекі ў краіне сіламі саміх іракцаў.
Сёньня ў Іраку распачаўся абмен старых грошай з выявамі Садама Хусэйна на новыя банкноты з партрэтам бабілёнскага цара Хамурапі.