[ 20:18 ]  У Азэрбайджане адбыліся прэзыдэнцкія выбары

БАКУ. У Азэрбайджане сёньня адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Выбарчая камісія паведаміла, што ў галасаваньні ўзялі ўдзел 63% выбарцаў. Адзін з кандыдатаў - Ільхам Аліеў – прэм’ер-міністар Азэрбайджану і сын цяперашняга кіраўніка краіны Гейдара Аліева. Сёньняшнія выбары ўжо скрытыкавалі шэраг міжнародных арганізацыяў. У прыватнасьці АБСЭ адзначыла выпадкі паліцэйскага тэрору у часе перадвыбарчых акцыяў апазыцыі, а таксама перасьледу незалежных мэдыяў.