[ 20:53 ]  Рада бясьпекі абмяркоўвае рэзалюцыю з асуджэньнем Ізраілю

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада бясьпекі ААН сёньня пачала абмяркоўваць рэзалюцыю з асуджэньнем пабудовы сьцяны паміж Ізраілем і палестынскімі тэрыторыямі. Праект рэзалюцыя, прапанаваны Сырыяй, мае забараніць Ізраілю будаваць сьцяну на палестынскай тэрыторыі. Большасьць зь 15 краінаў-сябраў Рады бясьпекі падтрымліваюць рэзалюцыю. Аднак амбасадар ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ, ўжо заявіў, што накладзе вэта. Ён запатрабаваў, каб любая рэзалюцыя ў гэтым пытаньні ўтрымлівала асуджэньне груповак, якія ладзяць самагубчыя тэракты супраць Ізраілю